Select your language

БДУ запускае тэматычную рубрыку "Вучоны будучыні". На сайце ўніверсітэта плануецца размяшчэнне серыі інтэрв'ю, нататак, фотарэпартажаў пра маладых навукоўцаў і выкладчыкаў. Рубрыка  прымеркавана да 101-годдзя першай беларускай ВНУ.

Рубрыку адкрые гісторыя выкладчыка факультэта міжнародных адносін, старшыні Савета маладых вучоных БДУ, лаўрэата 2011 года Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў Анастасіі Кісялевіч. Яна раскажа пра свае першыя школьныя навуковыя працы, вывучэнне кітайскай мовы і медыцынскай літаратуры, а таксама захапленні для душы.

Будучыня навукі за маладосцю і мэтанакіраванасцю: Анастасія Кісялевіч

Крыніца