Подождите, идет загрузка сайта ...

28 кастрычніка 2022 года ў рамках традыцыйных штогадовых Дыпламатычных чытанняў студэнты 4 курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка» прынялі ўдзел у пасяджэнні пяці круглых сталоў, аб'яднаных агульнай тэмай “Some Challenging Issues of Intercultural and Business Communication in the Era of Globalization”. Мерапрыемства было арганізавана кафедрай англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры дац. С. А. Дубінко, дац. А. І. Маркасьян, старшых выкладчыкаў Т. В. Шміт, В. П. Гіцкай, А. Н. Салавей.

Глабалізацыя стварае свет, у якім людзі з розных культурных пластоў становяцца залежнымі адзін ад аднаго ўсё ў большай і большай ступені. Мерапрыемства было накіравана на вывучэнне аспектаў міжкультурнай камунікацыі і праблем, якія могуць узнікнуць ва ўмовах глабалізацыі сусветнай супольнасці.

Так, на круглым стале пад кіраўніцтвам заг. кафедрай С. А. Дубінко быў закрануты шэраг важных тэм. Лізавета Карась падзялілася паспяховымі лідарскімі практыкамі, якія дазваляюць дасягнуць мэт арганізацыі і развіць арганізацыйную культуру нават падчас крызісу. Марыя Лукашова ацаніла ўплыў культурных адрозненняў на электронны гандаль. Сельбі Бешымава прадставіла дадзеныя даследавання ўплыву пандэміі Covid-19 на бізнес-асяроддзе, а таксама вылучыла самыя паспяховыя і беспаспяховыя сектары эканомікі ў перыяд пандэміі. Уладзіслаў Гарусаў у сваім дакладзе разгледзеў уплыў глабалізацыі на бізнес-культуру і бізнес-камунікацыі, а Раман Антановіч асвятліў тэму пераадолення моўных бар'ераў у міжнародным фінансавым сектары. Дар'я Венска прааналізавала станоўчыя і адмоўныя фактары ўплыву транснацыянальных карпарацый на розныя сферы жыцця. Ульяна Каралева павысіла дасведчанасць студэнтаў аб ролі стэрэатыпаў і прадузятасці ў міжкультурнай камунікацыі. Мілана Саковіч разгледзела не толькі гісторыі поспеху буйных кампаній, якія займаліся "культурным навучаннем" сваіх работнікаў, але таксама асноўныя памылкі і нюансы пры выхадзе на міжнародны рынак. Ганна Дамуць падкрэсліла важнасць правядзення даследавання новага рынку перад выхадам на яго і падзялілася прыкладамі паспяховых маркетынгавых стратэгій міжнародных кампаній.

Адметна, што ў рамках агульнай тэмы дыпламатычных чытанняў удзельнікі круглага стала (арганізатар – Т.В. Шмід, старшы выкладчык) засяродзілі свае намаганні на абмеркаванні маркетынгавых камунікацый: "Marketing your Product Internationally: Strategies and Cases". Была закранута тэма нейрамаркетынга, як новага напрамку маркетынгу, і прыклады яго паспяховага выкарыстання міжнароднымі кампаніямі. Студэнты праявілі цікавасць да аналізу маркетынгавай стратэгіі кампаніі Netflix і сакрэтаў, якімі карыстаецца кампанія пры ажыццяўленні сваёй маркетынгавай дзейнасці. Таксама карысным было прасачыць папулярныя тэндэнцыі прасоўвання прадукцыі на прыкладзе кампаніі Sephora і вывучыць іх рэзультатыўнасць.

У ходзе дыпламатычных чытанняў удзельнікамі іншых круглых сталоў былі таксама разгледжаны розныя аспекты ўплыву глабалізацыі на бізнес камунікацыі, раскрыты асаблівасці дзелавых камунікацый у розных рэгіёнах і падкрэслены культурныя адрозненні ў вядзенні бізнесу, названы плюсы і мінусы работы ў шматнацыянальнай камандзе. Студэнты таксама расказалі пра бар'еры ў міжкультурнай камунікацыі і спосабы іх пераадолення.

Студэнты прадэманстравалі не толькі высокі ўзровень валодання англійскай мовай, але і развітыя навыкі публічнага выступлення з прэзентацыяй, а таксама адзначылі важнасць такіх мерапрыемстваў для развіцця прафесійных кампетэнцый і пашырэння кругагляду.

Дар'я Вянско і Лізавета Карась, студэнткі 4 курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка» 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках