28 кастрычніка студэнты ФМА, якія прымалі ўдзел у арганізацыі і правядзенні мерапрыемства "Фідэль, салдат ідэй", пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці В. У. Сідарэвіч-Стахновай і старшага выкладчыка кафедры Ю.І. Сіняўскай наведалі цырымонію ўзнагароджання і ўшаноўвання воінаў-інтэрнацыяналістаў, удзельнікаў падзей Карыбскага крызісу 1962 года ў Пасольстве Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь.
У мерапрыемстве, прысвечаным 60-й гадавіне Карыбскага крызісу, прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза афіцэраў, удзельнікі легендарнай ваенна-стратэгічнай аперацыі "Анадыр" на Кубе.
Адкрыў цырымонію Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Сант'яга Перас Бенітас, які падзякаваў беларускім ветэранам воінам-інтэрнацыяналістам за адвагу і мужнасць, праяўленыя на Кубе.
Дзмітрый Сянько, старшыня Беларускага аб'яднання Міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыі ветэранаў ваяроў-інтэрнацыяналістаў-«кубінцаў», ушанаваў памяць таварышаў, якія разам з кубінскімі рэвалюцыйнымі сіламі абаранілі волю і незалежнасць Рэспублікі Куба ў 1962 году.
Прысутныя на мерапрыемстве ўдзельнікі падзей Карыбскага крызісу падзяліліся сваімі ўспамінамі, паказалі фотаздымкі і дакументы таго часу, расказалі пра гісторыю развіцця Кубінскай рэвалюцыі і барацьбу народа гэтай лацінаамерыканскай краіны супраць амерыканскага засілля.
Словы падзякі беларускім воінам-інтэрнацыяналістам таксама прамовілі і студэнты факультэта міжнародных адносін.
Ва ўрачыстай абстаноўцы Д. Сянько разам са спадаром Паслом уручылі памятныя юбілейныя медалі ўсім прысутным воінам-інтэрнацыяналістам.