У аўторак, 25 кастрычніка, у рамках Дыпламатычных чытанняў адбыўся круглы стол па актуальнай тэме "The Changing World of Work". У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты другога курса, якія навучаюцца на спецыяльнасці "Мытная справа", пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці (эканамічнае аддзяленне) Ю. Л. Майсюк і А. С. Жукавец.
Студэнты выступілі з дакладамі на наступныя тэмы: “Mark Zuckerberg's Metaverse” (Юрый Лемяшаў, Мікіта Ганчарык), “Gender Neutral Jobs” (Дар'я Кудраўцава, Юлія Саракула, Паліна Верамейчык), “Remote work” (Уладзіслаў Чычыкайла, Максім Каміінскі), "The New Types of Offices" (Вікторыя Кайб, Марыя Лагута, Анастасія Рабіна).
Былі ўзняты пытанні аб зменах умоў працы ў сучасным свеце, гендэрнай дыскрымінацыі пры прыёме на працу і спосабах справіцца з ёй, варыянтах працы ў будучыні і добрых якасцях новых офісаў, у якіх ужо зараз працуюць супрацоўнікі многіх кампаній.
Даклады выклікалі гарачы водгук і актыўнае абмеркаванне ўсіх прысутных студэнтаў.
Рабіна А., студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Мытная справа»