21 кастрычніка ў рамках вывучэння навучальнага курса "Мытны кантроль" студэнты 3-га курса спецыяльнасці "Мытная справа" наведалі з экскурсіяй пункт мытнага афармлення "Мінская пошта" Мінскай рэгіянальнай мытні. У ходзе экскурсіі студэнты дэталёва азнаёміліся з працэсам і тэхналогіяй ажыццяўлення мытнага кантролю адносна міжнародных паштовых адпраўленняў.
25 кастрычніка ў рамках навучальнай дысцыпліны "Гісторыя мытнай справы Беларусі" перад студэнтамі 1 курса выступіў ветэран мытнай службы Беларусі А. В. Міхалькевіч. У ходзе размовы першакурснікі пазнаёміліся з захапляльным светам мытні. А. В. Міхалькевіч з вялікім веданнем справы расказаў прысутным аб станаўленні нацыянальнай мытнай адміністрацыі ў 1990-х гг., аб разгортванні работы Мінскай рэгіянальнай мытні і мытні "Мінск-2", сваёй дзейнасці на пасадзе начальніка ўпраўлення ДМК Рэспублікі Беларусь арганізацыі барацьбы з кантрабандай і начальніка Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі мытных органаў, адказаў на пытанні студэнтаў.