Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь мае гонар паведаміць аб афіцыйнай аб'яве запуску першага патоку Міжнароднай праграмы мабільнасці Групы міжнароднага супрацоўніцтва бразільскіх універсітэтаў
У рамках гэтага патоку 50 бразільскіх універсітэтаў прапануюць больш за 785 магістарскіх і доктарскіх стыпендый, якія пачнуць дзейнічаць у 2023 годзе.
Мэтай праграмы з'яўляецца аказанне падтрымкі студэнтам з высокай акадэмічнай паспяховасцю з пяці кантынентаў, а таксама садзейнічанне інтэрнацыяналізацыі ўніверсітэтаў і ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва паміж бразільскімі ўніверсітэтамі і ВНУ іншых краін.
Зацікаўленыя асобы змогуць падаць заяўкі з 31 кастрычніка 2022 года да 23:59 (гадзінны пояс г. Бразіліа) 13 лістапада 2022 года, пасля чаго прыём заявак будзе закрыты. Падача заявак бясплатная.
Дадатковую інфармацыю аб праграме і спасылку на афіцыйнае апавяшчэнне можна знайсці на старонцы GCUB: (на партугальскай, іспанскай і англійскай мовах)
https://www.gcub.org.br/programas/programa-gcub-mob/.
Па любых пытаннях аб праграме можна звяртацца па адрасе электроннай пошты: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..