Подождите, идет загрузка сайта ...

20 кастрычніка ў рамках СНДЛ "Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах: прыкладны аналіз" адбылася студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя "Дыпламатычныя чытанні", прысвечаная 30-годдзю кафедры міжнародных адносін факультэта міжнародных адносін БДУ. У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 20 студэнтаў і магістрантаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны". Таксама з дакладамі выступілі госці з Расіі – студэнты 4 курса Саратаўскага нацыянальнага даследчага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. М. Г. Чарнышэўскага.

Праца канферэнцыі прайшла ў рамках двух секцый – "Сучасная дыпламатыя і міжнародныя адносіны" (пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры міжнародных адносін Анастасіі Сцяпанаўны Міксюк) і "Рэспубліка Беларусь і рэгіянальныя падсістэмы міжнародных адносін" (пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры міжнародных адносін Алены Васільеўны Дземідовіч). У выступленнях закраналіся такія актуальныя тэмы, як асаблівасці развіцця амерыкана-кітайскіх адносін, беларуска-японскія адносіны ў сферы гуманітарнага супрацоўніцтва, праблема абароны правоў журналістаў, якія асвятляюць міжнародныя падзеі, і многія іншыя. Абмеркаванне некаторых дакладаў прайшло ў форме актыўнай дыскусіі паміж студэнтамі.

Па выніках мерапрыемства будзе выдадзены электронны зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках