20 кастрычніка 2022 года студэнты-мытнікі 2 курса прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным святкаванню 22-годдзя Мінскага філіяла РУП "Белмытсэрвіс". У пачатку мерапрыемства да ўдзельнікаў з прывітальным словам звярнуўся дырэктар Мінскага філіяла РУП "Белмытсэрвіс" Д. Ф. Яшкоў. Была паказана відэапрэзентацыя аб дзейнасці РУП "Белмытсэрвіс". Змястоўную і цікавую экскурсію па мытным комплексе правёў начальнік ТЛЦ -2 В. В. Зубовіч. Студэнты і старшыя выкладчыкі кафедры мытнай справы М. М. Капусціна і А. А. Хадакова азнаёміліся з інфраструктурай транспартна-лагістычнага цэнтра на тэрыторыі ТЛЦ "Мінск-Белмытсэрвіс-2". Удзельнікі азнаёміліся з арганізацыяй складской лагістыкі, абмеркавалі пытанні аказання транспартна-лагістычных паслуг. У студэнтаў была ўнікальная магчымасць адкрытага дыялогу з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Мінскага філіяла.
У час віншавальнай праграмы ўдзельнікі паглядзелі канцэрт, арганізаваны школьнікамі і студэнтамі. А таксама прынялі ўдзел у завочным этапе Чэмпіянату Еўропы па гіравым трыятлоне. У канцы сустрэчы ўсе атрымалі памятныя прызы.
Гэта мерапрыемства стала добрай матывацыяй студэнтам для дасягнення мэт у іх будучай прафесійнай сферы па выбранай спецыяльнасці.