Select your language

Сустрэча адбылася 26 кастрычніка з удзелам супрацоўнікаў і студэнтаў спецыяльнасці "Мытная справа".

Уладзімір Гошын расказаў аб тым, як пачынаў работу ў мытнай службе, аб гісторыі станаўлення мытнай справы ў рэспубліцы і аб сваёй рабоце на пасадзе Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Індыі.

Эксперт параіў студэнтам актыўна займацца навуковай дзейнасцю, бо прадметнае поле выбранай імі спецыяльнасці вельмі шырокае. У сваю чаргу студэнты задавалі цікавячыя  іх пытанні па пазначанай тэме сустрэчы.

Намеснік дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях ФМА БДУ Павел Болтачка падзякаваў госцю за цікавую гутарку і ўручыў памятны падарунак ад ВНУ.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў факультэт міжнародных адносінаў БДУ.

Даведка.

Гошын Уладзімір Анатольевіч (нарадзіўся ў 1962 годзе) – беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1984), Расійскую мытную акадэмію (1999). У розныя гады быў намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Індыі, членам калегіі па мытным супрацоўніцтве Еўразійскай эканамічнай камісіі. Цяпер узначальвае Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Беларусі.

Крыніца