З 13 па 22 кастрычніка секцыі іспанскай і партугальскай моў кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці прынялі актыўны ўдзел у першым Фестывалі лацінаамерыканскай культуры, арганізаваным Пасольствамі Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, Рэспублікі Куба, Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія, Дамініканскай Рэспублікі, Рэспублікі Нікарагуа, Ганаровым Консульствам Эквадора, акрэдытаванымі ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы мастацкай галерэі "Універсітэт Культуры" і Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".
Урачыстае закрыццё першага Фестывалю наведалі студэнты ФМА спецыяльнасцей "Міжнародныя адносіны", "Міжнароднае права", "Мытная справа", "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму", якія вывучаюць іспанскую мову, у суправаджэнні загадчыка кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Вольгі Уладзіміраўны Сідарэвіч-Стахновай.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь, спадар Франклін Рамірас Араке. Кубінская спявачка Луселія Рольдан парадавала гасцей мерапрыемства выкананнем песень на іспанскай мове.
Кафедра рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці дзякуе студэнтам факультэта і выкладчыкам секцый іспанскай і партугальскай моў за актыўны ўдзел у мерапрыемствах Фестывалю.