Подождите, идет загрузка сайта ...

21 кастрычніка 2022 г. на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА пад кіраўніцтвам выкладчыка Уладзіславы Кірылаўны Крэль адбыўся конкурс відэаролікаў "Career Choices" сярод студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Мытная справа».

Студэнты разгледзелі мноства актуальных праблем і выбараў, з якімі рана ці позна можа сутыкнуцца малады спецыяліст: сумяшчэнне працы і вучобы ва ўніверсітэце, праца за мяжой, праца ў начную змену і інш. Не менш цікавымі былі развагі на тэму выбару паміж цікавай, але нізкааплатнай працай і сумнай працай з высокім узроўнем заработнай платы. Меркаванні разышліся, аднак кожны здолеў аргументаваць свой пункт гледжання. Удзельнікі конкурсу прадэманстравалі як свой узровень валодання актыўнай лексікай і гутарковымі навыкамі, так і сваю крэатыўнасць, уменне падбіраць важкія аргументы і працаваць у камандзе.

У. К. Крэль, выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці

 

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках