Подождите, идет загрузка сайта ...

20 кастрычніка 2022 г. на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА БДУ паспяхова прайшло штогадовае мерапрыемства "Дыпламатычныя чытанні" ў фармаце "Elevatorpitch". Асаблівасць дадзенага фармату абумоўлівае для ўдзельнікаў абмежаванні па часе для прэзентацыі ўласнай ідэі. У гэтых умовах залогам паспяховага выступлення з'яўляецца веданне структуры прэзентацыі і майстэрства валодання камунікатыўнымі тактыкамі і стратэгіямі. Магістранты спецыяльнасцей "Сусветная эканоміка", "Менеджмент масавых падзейных мерапрыемстваў" і "Кіраванне ў сацыяльных і эканамічных сістэмах" пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры дацэнта С. А. Дубінка падрыхтавалі свае бізнес-праекты ў галіне эканомікі, гандлю, турызму і прадставілі іх інвестарам.

Першымі свае праекты прадставілі магістранты спецыяльнасці "Кіраванне ў сацыяльных і эканамічных сістэмах". У прыватнасці, Мікіта Бобрык прэзентаваў сваю бізнес-ідэю пад назвай "Optimization of the approval of railway applications", у якой разгледзеў працу цяперашняй сістэмы ўзгаднення і прапанаваў спосабы мадэрнізацыі працэсу ўзгаднення для яго спрашчэння і павелічэння хуткасці працы. Выступленне Ксеніі Сіман было скіравана на ацэнку магчымасці стварэння сеткі кафэ на мяжы Рэспублікі Беларусь з мэтай стварэння больш камфортных умоў пры перасячэнні мяжы. У сваім выступленні Ксенія звярнула ўвагу на наяўнасць пэўных праблем пры праходжанні мяжы і прапанавала шляхі вырашэння гэтай праблемы шляхам стварэння смарт-кафэ з самаабслугоўваннем. Далей свой бізнес-праект на тэму "Going Through the Customs in the Future: Successful Customs Clearance" прэзентавала Ксенія Дзялендзік, у якім прапанавала распрацаваць мабільны дадатак для фізічных асоб, якія перасякаюць мытную мяжу, што дазволіла б турыстам запаўняць пасажырскую мытную дэкларацыю з унікальным QR- кодам і аблегчыла б пошук прымежных гатэляў з дапамогай кругласутачна даступнага чат-бота. Кацярына Пашук прадставіла даклад на тэму "Online Try-Ons with 3D visualization, VR and AR", дзе адзначыла пазітыўны ўплыў укаранення такой тэхналогіі на развіццё электроннага гандлю, а таксама пазначыла зручнасць прымянення гэтай інавацыі для патэнцыйных пакупнікоў анлайн-крам.

Потым слова ўзялі магістранты спецыяльнасці "Сусветная эканоміка". Першай выступіла Лізавета Сідарава, якая прэзентавала праект "Digital yuan: what it is and how it works", накіраваны на аналіз эфектыўнасці і перспектыў укаранення лічбавай валюты КНР у сістэму глабальных фінансаў. Уладзіслаў Жур прадставіў даклад на тэму "E-government & International Trade", дзе ацаніў уплыў укаранення платформы лічбавага ўрада на міжнародны гандаль, а таксама прааналізаваў эфектыўнасць укаранення гэтай праграмы ў Рэспубліцы Беларусь у адносінах да знешняга гандлю нашай краіны. Анастасія Елісеева прадставіла даклад на тэму "10 examples of how brands are using digital technology to attract customers", у якім разгледзела прыклады такіх кампаній, як Pepsi, IKEA, Heineken, якія выкарыстоўваюць розныя тэхналогіі і лічбавыя магчымасці для прыцягнення большай колькасці кліентаў.

Завяршалі конкурс праекты студэнтаў спецыяльнасці "Менеджмент масавых падзейных мерапрыемстваў". Ганна Буявец прадставіла праект на тэму "Religious Tourism: Guide to the Most Beautiful Orthodox Churches in Minsk", дзе адзначыла, што рэлігійны турызм адыгрывае важную ролю ў сістэме міжнароднага і ўнутранага турызму, акрамя таго дакладчык патлумачыла, чаму паломніцкі турызм з'яўляецца важным кампанентам рэлігійнага турызму. Ксенія Краскоўская прадставіла даклад на тэму "Positioning Directions of Belarusian Tourists' Destinations", у якім вызначыла асаблівасці пазіцыянавання турыстычных дэстынацый і прапанавала сваё бачанне пазіцыянавання рэгіёнаў Беларусі.

Неабходна адзначыць, што ўдзельнікі сустрэчы прадэманстравалі ўменне дакладна і лаканічна абгрунтаваць мэтазгоднасць укаранення сваёй бізнес-ідэі ў жыццё. Членамі журы адзначаны праведзены распрацоўшчыкамі праектаў дэталёвы аналіз такіх аспектаў, як камунікацыя з замежнымі партнёрамі, стратэгія адаптацыі, маркетынг і інавацыі. Ідэі, прапанаваныя ўдзельнікамі, могуць быць рэалізаваны як актуальныя, карысныя і фінансава выгадныя міжнародныя праекты.

У выніку выступленні магістрантаў былі высока ацэнены інвестарамі і кожны атрымаў інвестыцыі на развіццё свайго бізнес-праекта. Такім чынам, студэнты атрымалі ўнікальны вопыт, які дазволіў у цікавым фармаце абмеркаваць перспектыўныя праекты ў сферы бізнесу і міжкультурнай камунікацыі, а таксама прадэманстраваць навыкі аратарскага мастацтва на англійскай мове.

Падрыхтавалі магістранты Лізавета Сідарава (СЭ), Ксенія Дзялендзік (УСЭС), , Ксенія Краскоўская (ММСМ).

В результате выступления магистрантов были высоко оценены инвесторами и каждый получил инвестиции на развитие свого бизнес-проекта. Таким образом, студенты получили уникальный опыт, который позволил в интересном формате обсудить перспективные проекты в сфере бизнеса и межкультурной коммуникации, а также продемонстрировать  навыки ораторского искусства на английском языке.

Подготовили магистранты Елизавета Сидорова (МЭ), Ксения Делендик (КСЭС), , Ксения Красковская (ММПМ).

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках