20 кастрычніка 2022 года ў рамках Дыпламатычных чытанняў праходзіў конкурс відэа-пітчоў па тэме «Developing a product». Мерапрыемства праводзілася студэнтамі 3 курса спецыяльнасцей "Сусветная эканоміка" і "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Майсюк Ю. Л., Грыневіч А. В. і Шурко С. А.
У рамках мерапрыемства студэнты кожнай са спецыяльнасцяў павінны былі прадаставіць па 9 відэа-пітчаў, у якіх неабходна было прэзентаваць пэўны прадукт у выглядзе робата або прылады са штучным інтэлектам і пераканаць аўдыторыю інвеставаць у яго.
На 3 курсе спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" распрацоўкай прадукта і падрыхтоўкай відэа-пітчаў займаліся Анохіна А. і Руткоўская В., Журок П. і Сабалевіч А., Ляўкавец А. і Пархоменка Е., Няклюдава М., Азёрава А., Пятроўскі Н ., Чыгір І., Пілішчык Д. і Сісауры Д.
Ад 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)" стваральнікамі арыгінальнага прадукта і яго прэзентацыі выступілі Галаўко А., Грыцкова А., Лукоўская П., Майсеенка А., Новікава К., Прыходзька Д., Сілакова А., Шчарбакова Д. і Яскевіч Ю.
Пасля таго, як студэнты кожнай са спецыяльнасцей у складзе дзвюх рабочых груп "інвестараў" азнаёміліся з работамі іншай спецыяльнасці, былі праведзены галасаванні, у выніку якіх былі адабраны пераможцы конкурсу. Першае месца з боку спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" заняла Юлія Яскевіч з ідэяй робата, які спецыялізуецца на гатаванні ежы. З боку спецыяльнасці «Сусветная эканоміка» першае месца заняла Марына Няклюдава з ідэяй робата, які дапамагае ажыццяўляць камунікацыю паміж людзьмі з падобнымі інтарэсамі і хобі.
У ходзе работы над праектамі студэнты праявілі крэатыўнасць, абдумалі свае бізнэс-ідэі, павысілі навыкі зносін на англійскай мове, а таксама набылі вопыт данясення сваіх ідэй да аўдыторыі з дапамогай відэа-пітчаў.
Чыгір І.І., студэнт 3 курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка»