17 кастрычніка 2022 года першакурснікі спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" правялі дыпламатычныя чытанні па англійскай мове. Арганізатарам мерапрыемства былі старшыя выкладчыкі кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Чарнецкая Н. І., Ахрыменя Г. І. Студэнты прадставілі 11 прэзентацый па тэме «Wonders of the modern world», распавёўшы пра велічныя архітэктурныя збудаванні старажытнасці і сучаснасці, цуды ў свеце мастацтва, найноўшыя распрацоўкі ў кулінарыі і робататэхніцы. Кожны са слухачоў даведаўся шмат новых гістарычных фактаў, а таксама абраў месцы для далейшых падарожжаў!
Вікторыя Барушка, студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)"