Подождите, идет загрузка сайта ...

15 кастрычніка 2022 года пачалі сваю працу Школа будучага мытніка і Школа будучага лагіста-міжнародніка. Навучэнцы 10-11 класаў школ і гімназій г. Мінска і некаторых абласных цэнтраў нашай краіны прыехалі на гэтыя вядомыя прафарыентацыйныя курсы кафедры мытнай справы з надзеяй вызначыцца ў сваёй магчымай будучай прафесіі.

Пасля азнаямленчай экскурсіі па факультэце перад удзельнікамі выступілі з прэзентацыяй кафедры і напрамкаў работы загадчык кафедры мытнай справы прафесар В. А. Астрога, старшы выкладчык Н. М. Капусціна і студэнтка 1 курса А. Барысавец. Пра асаблівасці выкладання замежных моў для студэнтаў-мытнікаў расказалі выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці У. К. Крэль і старшы выкладчык кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці С. В. Палічэнкаў. У другой частцы сустрэчы заг. кафедрай В. А. Астрога прачытаў будучым абітурыентам лекцыю па гісторыі мытнай справы Беларусі.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках