Подождите, идет загрузка сайта ...

Адкрыты прыём заявак на ўдзел у XVI Міжвузаўскім конкурсе студэнцкіх фільмаў «ВідэаRадыус БНТУ – 2022», які пройдзе з 17 па 24 лістапада 2022 года. Яго ўдзельнікамі могуць стаць студэнты, магістранты дзённай формы навучання ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь (акрамя творчых прафесійна зарыентаваных ВНУ).

Праграма конкурсу:

  • 17 лістапада – закрыты паказ (журы);
  • 21 лістапада – адкрыты паказ;
  • 21–23 лістапада – інтэрнэт-галасаванне за ўпадабаны фільм;
  • 24 лістапада* – кінашоу, узнагароджанне пераможцаў (актавая зала галоўнага корпуса БНТУ).

*У сувязі з неспрыяльным эпідэміялагічным становішчам конкурс можа быць пераведзены ў фармат анлайн. 

Для ўдзелу прымаюцца фільмы працягласцю не больш за 7 хвілін любога жанру: ігравы фільм, анімацыйны фільм, рэпартаж, промаролік, сацыяльны ролік, відэанарыс, рэпартаж, шот.

Факультэты Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта абавязкова прадстаўляюць адзін ігравы фільм і па жаданні фільмы іншых жанраў (па рашэнні мастацкай рады БНТУ).

Заяўкі на ўдзел у конкурсе і відэаработы неабходна даслаць не пазней за 11 лістапада 2022 года на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Палажэнне аб правядзенні конкурсу і форму заяўкі глядзіце  ТУТ.

Жадаем удачы ўсім удзельнікам! Даведкі па тэлефонах (з 09:00 да 17:00):

  • 8 (017) 353-91-90 (аддзел культурна-масавых камунікацый УДК БНТУ);
  • 8 (029) 295-03-10 (Валерыя Вячаславаўна Вяршкова);
  • 8 (029) 604-27-51 (Ганна Аляксандраўна Румянцава).

Крыніца

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках