Подождите, идет загрузка сайта ...

У верасні-кастрычніку 2022 г. у рамках праграмы вывучэння англійскай мовы як першай замежнай, а таксама праграм выхаваўчых мерапрыемстваў і Дыпламатычных чытанняў на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці (гуманітарныя спецыяльнасці) пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Вольгі Віктараўны Валогінай адбыўся цыкл заняткаў і мерапрыемстваў для студэнтаў спецыяльнасці "Міжнароднае права", аб'яднаных агульнай тэмай "Raising Awareness of the Sustainable Development Goals and Global Issues on the 2030 Agenda".

Студэнты знаёміліся з 17 Мэтамі ў галіне ўстойлівага развіцця (МУР), спрабавалі сябе ў ролі "паслоў" выбраных Мэт, удзельнічалі ў віктарыне аб МУР, разглядалі сучасныя глабальныя праблемы скрозь прызму МУР і Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, вывучалі рэалізацыю МУР у Беларусі. Акрамя таго, студэнты прынялі ўдзел у сусветнай кампаніі "Global week to #Act4SDGs 2022", прапанаваўшы ўласныя ідэі і ініцыятывы для дасягнення той ці іншай МУР, а таксама распрацаваўшы фотапраекты, якія распавядаюць аб тым, як з дапамогай простых і паўсядзённых дзеянняў іх аўтары ўносяць свой ўклад у дасягненне МУР.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках