7 кастрычніка 2022 года на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА БДУ прайшлі Дыпламатычныя чытанні, арганізаваныя для студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)". Падрыхтоўка да мерапрыемства прайшла пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Аксаны Фёдараўны Курачак. Студэнты выступілі з дакладамі, прысвечанымі тэме сацыяльных праблем у сучасным свеце.
У сваіх прэзентацыях, якія праходзілі ў інтэрактыўнай форме, студэнты разгледзелі і вынеслі на абмеркаванне праблемы, з якімі сутыкаюцца маладыя людзі ў сучасным свеце: праблемы булінга, алкагалізму, сацыяльнай ізаляцыі, гендэрнай няроўнасці, дыскрымінацыі, эйджызму і інш. Безумоўна, такія праблемы тычацца многіх людзей у грамадстве. Актуальнасць гэтай тэмы заключаецца ў тым, што сацыяльныя праблемы прама або ўскосна ўплываюць на кожнага з нас і, з пункту гледжання значнай колькасці членаў грамадства, з'яўляюцца дастаткова сур'ёзнымі і патрабуюць калектыўных намаганняў па іх пераадоленні. Менавіта таму выключна важна павышаць дасведчанасць людзей аб праблемах сацыяльнага характару і распрацоўваць сумесныя рашэнні па іх устараненню.
Аляксандра Юхнэль, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)"