У пятніцу, 14 кастрычніка 2022 г., на занятках англійскай мовы (выкладчыкі Н А. Касцёрава, Н. І. Чарнецкая) у рамках традыцыйных Дыпламатычных чытанняў студэнты 2 курса спецыяльнасці «Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)» абмеркавалі выклікі, якія стаяць сёння перад турыстычнымі кампаніямі Беларусі.
Дакладчыкі азнаёмілі са станам турыстычнай індустрыі ў 2022 годзе, але асаблівую ўвагу надалі перспектывам магчымага развіцця і расказалі аб паспяховым вопыце асобных турыстычных кампаній, якія працуюць на рынку ўнутранага турызму.
Дакладчыкамі выступілі: Анастасія Кудрачава – «How does the tourism industry cope with modern challenges?; Настасся Латушка і Настасся Ратнікава – «Trends in the development of the Belarusian tourism market before and after the pandemic»; Аляксандра В'юнова – «The impact of covid-19 on tourism industry»; Марыя Ярмішына – «Challenges in the tourism industry».
Марыя Ярмішына, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)»