20 кастрычніка 2022 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь Бернард Жорг Леапольд дэ Гарсія Клінгл наведаў факультэт міжнародных адносін БДУ. У рамках свайго візіту спадар Пасол сустрэўся з прарэктарам па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі БДУ Канстанцінам Уладзіміравічам Казадаевым і дэканам факультэта Аленай Анатольеўнай Дастанкай. На сустрэчы таксама прысутнічалі загадчык кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці А. В. Сідарэвіч-Стахнова і старшыя выкладчыкі партугальскай мовы кафедры Т. С. Шарупіч і Ю. І. Сіняўская.
У другой палове візіту адбылася лекцыя спадара пасла "Роля і месца Бразіліі ў сістэме міжнародных адносін" для студэнтаў факультэта, якія вывучаюць партугальскую мову, і выкладчыкаў партугальскай мовы. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол расказаў аб сучаснай Бразіліі, яе ўдзеле ў рэгіянальных міжнародных арганізацыях, асаблівасцях бразільскай дыпламатыі. Адбылася актыўная дыскусія на партугальскай мове.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт сведчыць сваю высокую павагу Пасольству Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь і Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Бернарду Жоргу Леапольду дэ Гарсія Клінглу асабіста і выказвае шчырую ўдзячнасць за яго падтрымку па развіцці і ўмацаванні партнёрскіх адносін у сферы адукацыі паміж Федэратыўнай Рэспублікай Бразілія і Рэспублікай Беларусь.