Подождите, идет загрузка сайта ...

19 кастрычніка студэнты 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права", якія вывучаюць іспанскую мову, пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Ю. І. Сіняўскай у рамках Фестывалю лацінаамерыканскай культуры ў Мінску наведалі лекцыю "Нацыянальныя венесуэльскія святы і танцы", якая прайшла ў Мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" ў Палацы Рэспублікі. Лектарам выступіла жонка спадара Пасла Баліварынакай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь спадарыня Майрэна Ніевес.

Слухачы пазнаёміліся з асноўнымі нацыянальнымі святамі і танцамі Венесуэлы, а выкананне танца "Харопа" супрацоўнікамі Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара стала яркім завяршэннем лекцыі.

Незабыўныя ўражанні на студэнтаў таксама аказала выстава "Палітра фарбаў Лацінскай Амерыкі", на якой былі прадстаўлены творы мастацтва самых выдатных мастакоў Эквадора і Кубы, а таксама фотаэкспазіцыя і выстава рамесных вырабаў Венесуэлы, Дамініканы і Нікарагуа.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках