Select your language

14-16 кастрычніка 2022 г. у САК "Брыганціна" адбыўся выязны адукацыйны семінар "Ты - стараста! 2022". Старасты-першакурснікі ФМА ў зборнай камандзе з удзельнікамі ад ФГіГ змагаліся за першае месца. Старасты прайшлі 9 адукацыйных секцый, падчас якіх атрымалі новыя карысныя веды, якія тычацца рэалізацыі моладзевай палітыкі ў БДУ, самарэалізацыі ва ўніверсітэце, праектнай дзейнасці і таго, як быць лепшым лідэрам.

15 кастрычніка прайшла сустрэча з рэктарам БДУ Каралём А. Д. Рэктар у фармаце адкрытага дыялогу адказаў на ўсе хвалюючыя першакурснікаў пытанні. Абмяркоўваліся тэмы ўзаемадзеяння навучэнцаў з адміністрацыяй ВНУ, заняткі навукова-даследчай дзейнасцю.

Па выніках правядзення мерапрыемства наша каманда атрымала намінацыі "Лепшы творчы нумар" і "Лепшае відэа", а таксама заняла трэцяе месца па сукупнасці балаў. Павіншуем нашых першакурснікаў!