Select your language

12 кастрычніка ў рамках Дыпламатычных чытанняў на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці праведзена пасяджэнне круглага стала "Some most pressing Customs and border protection issues"  "Праблемы мытнага і пагранічнага кантролю".

Студэнты 4 курса спецыяльнасці "Мытная справа" пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Натуркача Міхаіла Васільевіча і дацэнта Трухан Кацярыны Уладзіміраўны разгледзелі праблемы, з якімі сёння сутыкаецца бізнэс, мытныя органы, міжнародная лагістыка, палітычныя сістэмы дзяржаў у рэгіёне і свеце. У ходзе мерапрыемства разглядаліся міжнародныя праблемы абмежаванняў эканамічнай актыўнасці і нестабільнасці сітуацыі.

Эканамічныя пытанні на міжнародным узроўні і ў рэгіёне разгледжаны ў рэтраспектыве і ў сувязі з сацыяльнымі, дэмаграфічнымі праблемамі і наступствамі для краін ЕАЭС. Прыемным тэматычным інтэрактывам стала віктарына па разгледжанай і актуальнай для Беларусі і рэгіёне інфармацыі.

Мерапрыемства было накіравана на развіццё камунікатыўных навыкаў і пашырэнне ведаў аб глабальных працэсах у свеце. Праблемы працы ў новых умовах былі прадстаўлены з ужываннем медыясродкаў і падмацоўваліся фактычнымі дадзенымі. Удзельнікі мерапрыемства паказалі ўменні аналізаваць, абагульняць інфармацыю іншамоўных масмедыя і прафесійных навуковых даследаванняў на англійскай мове.

Марыніч Яна і Чыслава Лізавета, студэнты 4 курса спецыяльнасці «Мытная справа» 

{gallery}2022/2022_10_12_02{/gallery}