Select your language

На другім курсе спецыяльнасці "Міжнароднае права" пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка, магістра міжкультурнай камунікацыі Салаўёвай Святланы Уладзіміраўны адбылася структураваная дыскусія па тэме "Прафесійны спорт і здаровы лад жыцця". Падчас мерапрыемства студэнтам было прапанавана прайсці віктарыну па гісторыі і сучаснасці Алімпійскіх гульняў, пры дапамозе віртуальнай дошкі Padlet візуальна прадставіць кароткую інфармацыю аб сваіх спартыўных кумірах, а таксама выканаць заданні на аўдзіраванне. Фармат мерапрыемства прадугледжваў абмеркаванне ў малых групах.

На трэцім курсе спецыяльнасці "Міжнароднае права" адбылася прэзентацыя праекта па тэме "Ахова аб'ектаў сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА: праблемы і перспектывы". Гэта мерапрыемства дазволіла студэнтам секцыі другой замежнай мовы паглыбіцца ў праблему, якая абмяркоўвалася, і ўдасканаліць навыкі выступлення на публіцы з прыцягненнем сучасных электронных сродкаў навучання. 

{gallery}2022/2022_10_04{/gallery}