Select your language

У рамках працы з маладымі спецыялістамі і новымі выкладчыкамі адміністрацыя факультэта 17 кастрычніка 2022 года правяла інфармацыйную сустрэчу. У ходзе сустрэчы ўдзельнікі былі азнаёмлены са структурай і гісторыяй універсітэта і факультэта, дзейнасцю факультэта па кожным з напрамкаў: навучальны працэс, навуковая работа, выхаваўчая работа і сацыяльныя пытанні, грамадская работа. У якасці запрошанага госця таксама выступіла старшыня прафбюро супрацоўнікаў ФМА, якая расказала аб дзейнасці арганізацыі.