11 кастрычніка ў рамках мерапрыемстваў цыкла "Дыпламатычныя чытанні" старшыя выкладчыкі кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ФМА БДУ Шурко Святлана Аляксандраўна і Натуркач Міхаіл Васільевіч падрыхтавалі са студэнтамі 2 курса спецыяльнасці "Мытная справа" конкурс прэзентацый "Organising my own business. Foodtech Startups". Студэнты прадэманстравалі ўласныя мультымедыйныя праекты, паказаўшы веды англійскай мовы. Заняткі такога тыпу дапамагаюць зразумець важнасць вывучэння эканамічнай англійскай мовы пры вядзенні бізнэсу ў сучасным свеце. Разгледжаныя прэзентацыі былі актуальныя і цікавыя. Выкладчыкі і студэнты аформілі матэрыялы, творча падышоўшы да распрацоўкі лагатыпаў і слоганаў у бізнэс-праектах.
Запрошаныя студэнты старэйшых курсаў задавалі пытанні па прадстаўленых праектах. Эканоміка бізнэсу з'яўляецца не толькі актуальнай тэмай, але і праблематычнай, дзе трэба ўлічваць многія эканамічныя фактары і сітуацыю ў свеце, а разуменне эканамічных пытанняў дапамагае ў вырашэнні праблем.
Мы ўдзячныя за цікавыя праекты і новую інфармацыю!
Анастасія Керына і Уладзіслава Падабед, студэнты 2 курса спецыяльнасці «Мытная справа»
{gallery}2022/2022_10_11_02{/gallery}