Select your language

3 кастрычніка 2022 года ў рамках «Дыпламатычных чытанняў» студэнтамі 4 курса спецыяльнасці «Міжнароднае права» і 3 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Фядосавай Э. В. былі рэалізаваны эўрыстычныя праекты: «Роля дыпламатычных ініцыятыў у пытаннях прафілактыкі злачыннасці ў падлеткавым асяроддзі. Вывучэнне вопыту краіны акрэдытацыі», «Канферэнцыя ЮНЕСКА: Дыпламатыя ў пытаннях вырашэння праблем міжкультурнай камунікацыі». Студэнты старанна вывучылі вопыт замежных краін па разглядаемых пытаннях, прааналізавалі станоўчы вопыт Рэспублікі Беларусь у гэтым напрамку, прадэманстравалі высокі ўзровень прафесійнай іншамоўнай кампетэнцыі, моўнай падрыхтоўкі, валодання тэрміналагічнай лексікай, умення каманднай работы над праектамі і навыкі публічных выступленняў.

У рамках Дыпламатычных чытанняў 4 кастрычніка адбылася прэзентацыя праекта "Культура ЗША", падрыхтаванага студэнтамі 4 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры Міцевай Таццяны Паўлаўны. Госці мерапрыемства пазнаёміліся з багатай культурнай спадчынай краіны, па заслугах ацаніўшы захопленасць і карпатлівую работу тых, хто прадставілў цікавыя факты і яркія наглядныя матэрыялы.

А 5 кастрычніка адбылося мерапрыемства, прысвечанае ролі ААН у сучасным свеце, якое было падрыхтавана студэнтамі 3 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры англійскай мовы МПД Стрэльчык Таццяны Сяргееўны. У фармаце круглага стала студэнты высвятлялі, наколькі дзейсныя меры, якія прымае ААН у мэтах вырашэння глабальных праблем і стымулявання міжнароднага супрацоўніцтва. Асноўнай тэмай абмеркавання была дзейнасць спецыялізаваных устаноў ААН, а таксама праекты, якія гэтая арганізацыя ажыццяўляе. На канкрэтных прыкладах удзельнікі мерапрыемства маглі ўбачыць, у якіх сферах ААН ажыццяўляе сваю дзейнасць, якія яе вынікі, тым самым вызначаючы значэнне арганізацыі ў сучасных міжнародных адносінах.

7 кастрычніка ў рамках Дыпламатычных чытанняў адбылася прэзентацыя праекта "Ваенны канфлікт у Паўднёва-Усходняй Азіі (вайна ў В'етнаме) праз прызму рамана Грэма Грына "Ціхі амерыканец". Прэзентацыя праходзіла ў фармаце міні-канферэнцыі, дзе студэнты IV курса спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства", натхнёныя дацэнтам кафедры Караічавай Таццянай Васільеўнай, абмяркоўвалі, як канфлікты і лёсы герояў рамана выражаюць сутнасць сутыкненняў варожых бакоў у Індакітаі таго часу. Характарызуючы персанажаў як вобразы-ўвасабленні той краіны, якую яны прадстаўляюць і якая займае пэўную пазіцыю ў канфлікце, студэнты змаглі разам з аўтарам, падчас развіцця падзей у рамане, прааналізаваць паходжанне проксі-войнаў і каляровых рэвалюцый.

{gallery}2022/2022_10_03{/gallery}