У Санкт-Пецярбургу 6-7 кастрычніка адбылася міжнародная канферэнцыя "Канвенцыя СНД аб стандартах дэмакратычных выбараў: адкрытая прастора міжнароднага супрацоўніцтва". Канферэнцыя сабрала як прадстаўнікоў парламентаў, цэнтральных выбарчых камісій, органаў дзяржаўнай улады дзяржаў СНД, гэтак і прадстаўнікоў іншых рэгіёнаў свету. Канферэнцыя ў штаб-кватэры МПА СНД была прымеркавана да 20-годдзя Кішынёўскай канвенцыі, Рэспубліка Беларусь далучылася да гэтай міжнароднай дамовы ў 2014 годзе па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Больш падрабязна>>>
На палях канферэнцыі адбыліся сустрэчы дырэктара Цэнтра міжнародных даследаванняў факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта А. М. Лешанюка з парламентарыямі, вучонымі, кіраўнікамі цэнтральных выбарчых устаноў, а таксама прадстаўнікамі інтэграцыйных аб'яднанняў Садружнасці. Алег Мікалаевіч прыняў удзел у круглым стале "Назіранне за выбарамі", у цэнтры якога стаяла абмеркаванне метадалогіі міжнародных назіральнікаў. Па выніках канферэнцыі А. М. Лешанюк увайшоў у склад экспертаў Міжнароднага інстытута маніторынгу і развіцця дэмакратыі МПА СНД (МІМРД МПА СНД).
Апроч гэтага 8 кастрычніка 2022 года дырэктар ЦМІ ФМА БДУ выступіў у Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным эканамічным універсітэце з лекцыяй па тэме электаральнай бяспекі, асвятліў працэс уступлення Рэспублікі Беларусь у Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва, а таксама рэалізацыю Павесткі 2030 у нашай краіне.