12 кастрычніка адбылася сустрэча выкладчыкаў і студэнтаў кафедры мытнай справы з вучнямі гімназіі № 23 г. Мінска. У ходзе прафарыентацыйнай гутаркі загадчык кафедры прафесар В. А. Астрога і старшы выкладчык М. М. Капусціна асвятлілі розныя напрамкі работы кафедры па падрыхтоўцы будучых мытнікаў і лагістаў-міжнароднікаў. Студэнты А. Барысавец, М. Аскерка і М. Мінько расказалі пра студэнцкае жыццё і адказалі на пытанні школьнікаў, а таксама запрасілі на заняткі ў Школу будучага мытніка і Школу будучага лагіста-міжнародніка, якія пачынаюцца з 15 кастрычніка.
{gallery}2022/2022_10_12{/gallery}