1 кастрычніка 2022 кафедра міжнародных адносін адзначыла сваё трыццацігоддзе!
Кафедра міжнародных адносін была створана на гістарычным факультэце БДУ ў 1992 годзе ў сувязі з неабходнасцю падрыхтоўкі спецыялістаў для знешнепалітычнага апарата, міністэрстваў і ведамстваў, навуковых і адукацыйных устаноў Беларусі. Выкладчыцкі склад кафедры стаў кадравай асновай для стварэння ў 1995 г.факультэта міжнародных адносін БДУ, які ўзначаліў першы загадчык кафедры — доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Шарапа.
Цяпер на кафедры міжнародных адносін працуюць сем дактароў навук і 16 кандыдатаў навук.
Кафедра з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны». За 30 гадоў працы былі падрыхтаваны больш за паўтары тысячы спецыялістаў у сферы міжнародных адносін.
Супрацоўнікамі падрыхтавана больш за 400 публікацый і манаграфій, больш за 250 артыкулаў у беларускіх і замежных рэцэнзуемых навуковых часопісах.
Да гэтай даты 6 кастрычніка было прымеркавана правядзенне Рэспубліканскага навукова-практычнага семінара «Даследаванне міжнародных адносін у Рэспубліцы Беларусь: стан і перспектывы».
На адкрыцці мерапрыемства прарэктар па навуковай рабоце В.Р. Сафонаў і дэкан А. А. Дастанка павіншавалі кафедру з юбілеем і ўручылі ўзнагароды.
Загадчыца кафедры Ю.І. Малевіч і прафесар кафедры Л.М. Хухлындзіна былі ўзнагароджаны нагрудным знакам да 100-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Падзякай рэктара БДУ быў узнагароджаны прафесар А.А. Разанаў.
Грамату БДУ атрымаў прафесар А.М. Байчароў.
Падзякай БДУ былі адзначаны дацэнты А.В. Дземідовіч, Д.Л. Шавялёў, старшы выкладчык К.Л. Снісарэнка.
Падзякі факультэта былі ўручаны прафесарам Н.І. Дрозд, А.А. Разанаву, С.Ф. Свілас, У.Е. Снапкоўскаму, У.В. Фрольцову, А.В. Шарапа, дацэнтам С.А. Лашкевічу, Ф.С. Саллуму, А.У. Селіванаву, А.В. Ціхаміраву.
У рамках семінара прагучалі выступленні аб трансфармацыі адукацыйнага працэсу кафедры, першых гадах працы і гістарычных даследаваннях краін і рэгіёнаў, аб падрыхтоўцы навуковых кадраў і публікацыйнай актыўнасці па розных навуковых напрамках.
Таксама былі абмеркаваны новыя тэндэнцыі ў англа-амерыканскай гістарыяграфіі германскага пытання пасля 1990 г., перспектыў ўстанаўлення зоны свабоднага гандлю паміж Манголіяй і ЕАЭС, праблем сусветнага парадку пасля COVID-19, ролі дзяржавы ў рэгуляванні іміграцыі і інш.
Чакаем размяшчэння зборніка дакладаў у электроннай бібліятэцы БДУ.
{gallery}2022/2022_10_01{/gallery}