Подождите, идет загрузка сайта ...

6 кастрычніка студэнты 1 і 2 курсаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", якія вывучаюць партугальскую мову, пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Шарупіч Т. С. і Сіняўскай Ю. І. наведалі Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь і сустрэліся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Бразіліі ў Беларусі Бернардам Жоргам Леапольдам дэ Гарсія Клінгам.

Для студэнтаў і выкладчыкаў была арганізавана лекцыя аб узнікненні бразільскай нацыі і станаўленні бразільскай дзяржавы, якую прачытаў спадар Пасол. Падчас свайго выступу спадар Жорг Леапольд дэ Гарсія Клінгл падрабязна спыніўся на розных аспектах развіцця бразільскай дзяржавы, асаблівасцях знешняга і ўнутранага развіцця сваёй краіны. Студэнты актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіі, задаючы пытанні на партугальскай мове. Пасля лекцыі прайшла кава-паўза з дэгустацыяй бразільскай кавы.

У ходзе сустрэчы з выкладчыкамі бакі вызначылі асноўныя напрамкі сумеснай працы на 2022/2023 навучальны год. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням папулярызацыі партугальскай мовы і культурных каштоўнасцей Бразіліі сярод студэнтаў, якія вывучаюць партугальскую мову на факультэце міжнародных адносін.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках