27 верасня 2022 г. у беларускім таварыстве дружбы з замежнымі краінамі адбылася вечарына, прысвечаная амерыканскаму пісьменніку А. Генры, падрыхтаваная выкладчыкамі МДЛУ і БДУ ФМА для студэнтаў малодшых курсаў МДЛУ і БДУ ФМА.
Вядучай вечара была А. А. Кашперка, якая адкрыла мерапрыемства, расказаўшы на англійскай мове пра творчасць А. Генры – прызнанага майстра кароткіх апавяданняў у сусветнай літаратуры, падкрэсліўшы ўласцівы аўтару тонкі гумар і нечаканыя развязкі гісторый. Цікавымі фактамі з жыцця пісьменніка зацікавіла прысутных Ірына Комлева, выпускніца ФМА 2022 г., падмацаваўшы інфармацыю слайдамі і прадставіўшы песню з савецкага мультфільма "Каралі і капуста". У канцы вечарыны Ірына парадавала гасцей і ўдзельнікаў, уключыўшы музычную кампазіцыю "Апошні ліст", якая з'яўляецца песеннай інтэрпрэтацыяй аднайменнага апавядання А. Генры. Увазе гледачоў было прапанавана пазнавальнае відэа "After 20 years" з кароткім пераказам адной з гісторый А.Генры і анімацыяй. А малады выкладчык Ульяна Сідарава выступіла з дэкламацыяй верша "Theoldfarm". Асаблівую цікавасць у студэнтаў выклікала інтэрактыўная віктарына "Blackbox" аб жыцці і творчасці пісьменніка, па выніках якой самым актыўным удзельнікам былі ўручаны прызы.
Л. М. Загорская, старшы выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці
