Першымі яго ўладальнікамі сталі пяць лепшых студэнтаў спецыяльнасці "Мытная справа" факультэта міжнародных адносін (ФМА) БДУ. Сярод іх другакурснік Максім Аскерка, трэцякурснікі Кірыл Латан і Аляксей Бадуноў, чацвёртакурснікі Кірыл Даронін і Аляксандра Рудніцкая. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 28 верасня з удзелам намесніка дэкана ФМА Паўла Болтачкі, загадчыка кафедры мытнай справы Віктара Астрогі, начальніка аддзела ідэалагічнай работы Мінскай рэгіянальнай мытні Андрэя Дубінко і інш.
Нагрудны знак "Рупліваму" заснаваны з мэтай заахвочвання студэнтаў за дасягненні ў вучэбнай, навуковай і грамадскай дзейнасці. Ён зроблена з металу ў форме круга ў залатым і сярэбраным колеры. На пярэднім баку адчаканена рэльефная выява супрацоўнікаў мытнай службы, эмблемы мытных органаў Беларусі і дзяржаўны флаг.
Павел Болтачка адзначыў, што з 2000 года кафедрай мытнай справы БДУ падрыхтавана звыш тысячы высокакваліфікаваных спецыялістаў, многія выпускнікі працуюць у мытных органах Беларусі.
Акрамя таго, у рамках цырымоніі за высокія паказчыкі ў вучэбнай дзейнасці і актыўнае ўзаемадзеянне з мытнымі органамі нагрудны знак "Мытная справа" Мінскай рэгіянальнай мытні ўручылі 10 студэнтам.
Андрэй Дубінко падзякаваў БДУ за якасную падрыхтоўку мытнікаў і пажадаў студэнтам далейшай паспяховай вучобы і прафесійнай рэалізацыі.
{gallery}2022/2022_09_28{/gallery}