20—22 верасня 2022 г. адбылася другая школа Мадэліравання ААН “PRO100FIRMUN-UPDATE”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты і выпускнікі факультэта міжнародных адносін і іншых факультэтаў БДУ.
У першы дзень, 20 верасня, адбылося адкрыццё школы "PRO100FIRMUN-UPDATE". З уступным словам выступіў Андрэй Селіванаў і старшыня Мадэлявання ААН Крысціна Ярмак.
Першы дзень мерапрыемства быў насычаны выступамі запрошаных спікераў і практыкумам «Мадэляванне ААН: проста аб складаным» ад старшыняў камітэтаў FIRMUN — Данііла Лузана і Веры Сасунавай.
З анлайн-лекцыяй «Лакальнае лідэрства ў дасягненні ЦУР» выступілі запрошаныя госці, прадстаўнікі SDSN Youth Russia — Соф'я Лагоха і Валерыя Гаршкова.
Другі дзень школы прайшоў у сценах факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, дзе адбыўся Студэнцкі ЦУР-Форум. Удзельнікі прынялі ўдзел у воркшопе "Інклюзіўны этыкет у адукацыі" ад Студэнта Года ў Беларусі; інтэнсіве па гендэрных стэрэатыпах ад Моладзевага пасла ЦУР 5; ЦУР-квізе па сацыяльных пытаннях.
У трэці дзень школы адбылася экстранная сесія Мадэлявання ААН, у якой прынялі ўдзел актывісты FIRMUN — выпускнікі факультэта міжнародных адносін БДУ. Удзельнікі школы выступілі ў якасці гледачоў дэбатаў. Пасля канферэнцыі ўдзельнікі мелі магчымасць задаць дэлегатам і арганізацыйнаму камітэту пытанні па працэдуры правядзення Мадэліравання і ўдзелу ў канферэнцыі. Мерапрыемства завяршылася ўручэннем сертыфікатаў.