Select your language

Савет зямляцтваў БДУ запрашае студэнтаў першага курса з ліку замежных грамадзян прыняць удзел у прафарыентацыйным праекце "Welcome Week BSU"!

Welcome Week BSU з'яўляецца сумесным праектам Савета зямляцтваў БДУ і Студэнцкага саюза БДУ. Гэты праект накіраваны на садзейнічанне адаптацыі замежных студэнтаў падчас навучання ў БДУ і іх знаходжанню ў краіне, а таксама ўмацаванне ўзаемаразумення і сяброўства паміж беларускімі і замежнымі студэнтамі.

На працягу тыдня, з 3 па 6 кастрычніка, у рамках праекта пройдуць сустрэчы з прадстаўнікамі ўпраўлення міжнародных сувязей, упраўлення па выхаваўчай рабоце з моладдзю, упраўлення па справах культуры, студэнцкага гарадка, кафедры фізічнага выхавання і спорту, псіхалагічнай службы. Таксама ўдзельнікі змогуць наведаць музей гісторыі БДУ і музей землязнаўства БДУ.

Для ўдзелу неабходна да 30 верасня запоўніць форму

Дарагія першакурснікі, не выпусціце магчымасць даведацца шмат цікавага аб нашым універсітэце і, вядома, завесці новых сяброў!!