Мерапрыемства прайшло сёння, 22 верасня. Падставай для сустрэчы паслужыла неабходнасць інфармавання навучэнцаў аб структуры і дзейнасці Маскоўскага раёна з мэтай іх адаптацыі ў сталіцы. Удзельнікамі сустрэчы сталі першакурснікі факультэта міжнародных адносін, а таксама прарэктар па навуковай рабоце Васіль Сафонаў і дэкан ФМА Алена Дастанка.
Кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска Таццяна Калядка азнаёміла студэнтаў з інфраструктурай Маскоўскага раёна г. Мінска, расказала пра ўстановы аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту. Таксама яна акцэнтавала ўвагу на эканамічнай дзейнасці раёна і дасягненнях прадпрыемстваў.
Пракурор Маскоўскага раёна г. Мінска Віктар Шабан нагадаў аб правілах паводзін у грамадскіх месцах, каб перасцерагчы студэнтаў ад дзеянняў, якія нясуць за сабой адміністратыўную адказнасць.
У канцы сустрэчы навучэнцы задалі пытанні аб далейшым развіцці раёна. Крыніца
