Select your language

Напярэдадні ўдзелу беларускай дэлегацыі ў пасяджэнні Генасамблеі МЗС запускае ў сацыяльных сетках ініцыятыву "За Макеем у ААН". Школьнікі, студэнты, маладыя вучоныя і проста энтузіясты ў сферы міжнародных адносін і знешняй палітыкі Беларусі змогуць 20 верасня даслаць сваё пытанне аб дзейнасці Беларусі ў ААН кіраўніку беларускай дэлегацыі на пасяджэнні Генасамблеі ААН Уладзіміру Макею і атрымаць адказ з самага сэрца ААН у Нью-Йорку.

Адпаведнае заяўленай тэматыцы пытанне будзе выбрана выпадковым чынам. Даслаць свае пытанні можна асабістым паведамленнем праз акаўнты МЗС у сацыяльных сетках Facebook, Вконтакте і TikTok.

Падрабязнасці - у сацсетках Міністэрства.

TikTok