Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Інстытута дадатковай адукацыі БДУ сумесна з факультэтам міжнародных адносін запрашаюць студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў устаноў вышэйшай адукацыі, спецыялістаў арганізацый на навучальныя курсы кітайскай мовы (базавы ўзровень).
Мэта праграмы – навучыць студэнтаў асновам кітайскай літаратурнай мовы путунхуа, яе фанетыцы, базавай граматыцы, лексіцы і іерогліфіцы. У выніку навучання вы будзеце ведаць фанетычныя, лексічныя і граматычныя асаблівасці кітайскай мовы, навучыцеся чытаць і разумець змест адаптаваных тэкстаў, весці вусныя і пісьмовыя зносіны на шырокае кола тэм бытавога характару. Па заканчэнні выдаецца даведка аб навучанні дзяржаўнага ўзору.
Перыяд навучання: кастрычнік 2022 г. – май 2023 г. (140 акадэмічных гадзін). Заняткі праводзяцца 1 раз на тыдзень па 4 акадэмічныя гадзіны на факультэце міжнародных адносін па адрасе: вул. Ленінградская, 20 (дні і час будуць абумоўлены на першым занятку).
Кошт навучання аднаго слухача – 790 рублёў.
Для ўдзелу ў праграме неабходна даслаць не пазней за 30 верасня 2022 г. ЗАЯВУ па электроннай пошце
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 259 70 72, 209 57 66.