Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы аб'яўляе конкурс фотаздымкаў!
З нагоды 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем, а таксама ў рамках Года рэгіянальнага супрацоўніцтва Пасольствам сумесна з Нанькінскім універсітэтам камунікацый і кампаніяй "Чжаалінь-Мінск" 22-25 верасня 2022 года плануецца правядзенне конкурсу фотаздымкаў на тэму дзвюх краін. Чакаецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел студэнты вышэйшых навучальных устаноў, у рамках якога прадставяць фатаграфіі Беларусі і Кітая на любую тэматыку (прырода, славутасці, людзі і г.д.). З дасланых работ журы будуць вызначаны прызавыя месцы з выдачай сертыфікатаў і памятных падарункаў. Указаная фотавыстава будзе размешчана ў Пасольстве Беларусі ў Кітаі, а таксама падчас цырымоніі адкрыцця першага ў Пекіне рэстарана беларускай нацыянальнай кухні.
Фота просьба даслаць да 19 верасня б.г. з указаннем прозвішча, імя аўтара на рускай і англійскай мовах, факультэта і курса навучання. Адрас электроннай пошты: