13 верасня студэнты 2 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» пад кіраўніцтвам ст. выкладчыка Ю.І. Сіняўскай правялі круглы стол "Бразілія, 200 гадоў незалежнасці", прысвечаны юбілею нацыянальнага свята.
200 гадоў таму, 7 верасня 1822 года дон Педру Браганса, каралеўскі прынц Злучанага каралеўства Партугаліі, Бразіліі і Алгарве, рэгент і "Вечны абаронца" Бразіліі, стоячы на беразе ручая Іпіранга на поўдні гэтай краіны, прамовіў знакаміты "кліч Іпірангі", які паклаў пачатак знакамітай даце.
Студэнты падрабязна спыніліся на асаблівасцях святкавання Дня незалежнасці Бразіліі, абмеркавалі гісторыю ўзнікнення свята, яго значэнне для бразільскай дзяржавы.
Варта адзначыць, што Бразілія – 5-я дзяржава ў свеце па насельніцтве і тэрыторыі, уваходзіць у дзесятку найбуйнейшых эканомік свету. З 2010 года ў Бразіліі адкрыта Пасольства Беларусі. Бразілія – буйнейшы гандлёвы партнёр Беларусі ва ўсім Заходнім паўшар'і.
{gallery}2022/2022_09_13{/gallery}