Выкладчыца кафедры ўсходніх моў Мая Танкіх заваявала "серабро" на Мінскім паўмарафоне. Дзяўчына атрымала ўзнагароду ў забегу на 5 км, пераадолеўшы яго за 18.09 хвілін. Таксама яна заняла пятае месца ў спаборніцтвах на 21,097 км з вынікам 01.20.21.
Майя Танкіх прафесійна займаецца лёгкай атлетыкай і мае разрад кандыдата ў майстры спорту. У галоўным гарадскім спартовым мерапрыемстве ўдзельнічае з 2017 года. За гэты час дзяўчына паспрабавала сябе ў забегах на ўсе прапанаваныя дыстанцыі. Поўны паўмарафон (21,097 км) выкладчыца прабегла першы раз. «У гэтым годзе ў нас новая траса, а ад яе шмат залежыць. У мяне не было мэты пабіць свой лепшы вынік па часе, хацела проста выйграць. Саступіла зусім няшмат у самога фінішу», – дзеліцца Майя Тонкіх.
Віншуем і жадаем далейшых перамог! Крыніца
