Аб'яўляецца адбор у каманду Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта для ўдзелу ў чарговым міжнародным конкурсе Willem C. Vis International Commercial Arbitration Moot-2023.
Заданне для адбору даступна па спасылцы.
Тэрміны правядзення адбору:
- Падрыхтоўка кароткага мемарандума – не пазней за 20 верасня 2022 г., 24:00
- Вусныя выступленні – 22 верасня 2022 г.
Тэматыка конкурсу: міжнароднае прыватнае права (Венская канвенцыя ААН аб дагаворах міжнароднай куплі-продажу тавараў 1980 г.) і міжнародны камерцыйны арбітраж.
Цікавыя ўражанні ўдзельнікаў? Пераходзь па спасылцы.
Магчымасці:
- атрымаць паглыбленыя веды аб міжнароднай куплі-продажы тавараў і аб міжнародным камерцыйным арбітражы;
- развіць юрыдычныя навыкі (падрыхтоўка пазіцыі па справе, складанне прававых дакументаў, выступленне ў арбітражы);
- праявіць і праверыць сябе ў спаборніцтве са студэнтамі найлепшых юрыдычных школ з усяго свету;
- прадставіць гонар БДУ на міжнародным конкурсе;
- устанавіць прафесійныя кантакты па ўсім свеце;
- павялічыць прывабнасць свайго CV і стаць канкурэнтаздольным на юрыдычным рынку.
Перыяд падрыхтоўкі: верасень 2022 г. – красавік 2023 г.
Тэрміны правядзення конкурсу:
Кастрычнік 2022 г. – студзень 2023 г. – падрыхтоўка пісьмовых дакументаў;
Красавік 2023 г. – вусныя прэзентацыі вочна ў Вене (арбітражны разбор).
Мова конкурсу: англійская.
Запрашаюцца да ўдзелу:
- студэнты 2-4 курсаў;
- студэнты магістратуры;
- аспіранты
Пажаданні да кандыдатаў:
- наяўнасць жадання і магчымасці траціць на падрыхтоўку да конкурсу значную колькасць уласнага вольнага часу і сумяшчаць падрыхтоўку да конкурсу з навучаннем;
- добрыя камунікатыўныя і прамоўніцкія здольнасці;
- свабоднае валоданне англійскай мовай (вуснай і пісьмовай), уключаючы валоданне юрыдычнай тэрміналогіяй (upper intermediate and above);
- уменне працаваць у камандзе;
- амбіцыйнасць;
- стрэсаўстойлівасць.
Трэнеры каманды:
Вядучыя трэнеры:
- Т.У. Сысуеў (юрфак БДУ, адвакат, SBH Law Offices)
- А.І. Анішчанка (ФМА БДУ, ЗТАА «Сарайнен і партнёры»)
Трэнеры:
- Г. Салтановіч (юрфак БДУ, юрыст SBH Law Offices)
- В. Дубешка (ФМА БДУ, ЗТАА «Сарайнен і партнёры»)
З інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца на афіцыйным сайце.
Уяўленне аб фармаце конкурсу і аб узроўні валодання англійскай мовай можна атрымаць пры праглядзе запісаў гульняў (у пошукавым радку набраць «Vis Moot»).
Вялікая просьба да ўсіх зацікаўленых асоб папярэдне азнаёміцца на ўказаных рэсурсах з інфармацыяй аб конкурсе і яго правіламі.
Па ўсіх пытаннях, звязаных з конкурсам, звяртацца да:
Ганны Салтановіч Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., тэлеграм @https://t.me/minipizhik
Валерыі Дубешка Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.