Студэнты БДУ з 2019 г. апроч навучальных дысцыплін сваёй спецыяльнасці маюць магчымасць вывучаць дадатковыя дысцыпліны. Спіс дадатковых дысцыплін па выбары ўключае шырокі пералік навучальных дысцыплін за выключэннем замежных моў. Дадатковыя дысцыпліны студэнты БДУ могуць выбіраць на любым курсе любой спецыяльнасці.
У 2022-2023 навучальным годзе падаць заяву на вывучэнне дадатковых дысцыплін могуць усе ахвочыя студэнты, магістранты БДУ. Дакументы прымаюцца да 15 верасня ў Галоўным упраўленні адукацыйнай дзейнасці БДУ (вул. Бабруйская, 7, каб. 409). Бланк заявы і інструкцыя па афармленні дакументаў даступны па спасылцы.
З пералікам навучальных дысцыплін, замацаваных за кафедрамі ФМА можна азнаёміцца ТУТ. Інфармацыя па выбары дадатковых дысцыплін на спецыяльнасцях ФМА - метадыст дэканата ФМА Шулякоўская Вольга Віктараўна, каб. 518 навучальнага корпуса ФМА.