Select your language

Дацэнт кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Аляксей Віктаравіч Тучынскі заваяваў дыплом лаўрэата І ступені Міжнароднага конкурсу педагагічных праектаў GOLDEN FORMULA-2022.

Сярод асноўных мэт конкурсу – выяўленне эфектыўнага вопыту педагогаў у распрацоўцы праектаў, арыентаваных на павышэнне якасці адукацыі, абмен вопытам і падтрымка творчых ініцыятыў; павышэнне эфектыўнасці, якасці педагагічнай і метадычнай дзейнасці педагогаў у адукацыйным працэсе; стварэнне ўмоў для прафесійнага росту педагогаў, абмену вопытам паміж навучальнымі ўстановамі ў падрыхтоўцы і правядзенні паспяховых адукацыйных праектаў з выкарыстаннем новых інфармацыйных тэхналогій; выяўленне і падтрымка працуючых педагогаў, якія актыўна ўкараняюць інавацыйныя адукацыйныя праграмы, прапаганда і распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту.

На конкурс, які праходзіў у дыстанцыйным фармаце ў Парыжы, быў прадстаўлены сеткавы праект "Зоркі Мішлен", аўтарам якога з'яўляецца дацэнт кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці А. В. Тучынскі. Педагагічны праект быў створаны ў 2020 годзе і на працягу двух гадоў праводзіўся ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншых краін.

Па выніках удзелу ў Міжнародным конкурсе педагагічных праектаў GOLDEN FORMULA-2022 А. В. Тучынскі ўдастоены дыплома лаўрэата I ступені, атрымаўшы запрашэнне прыняць удзел у GRAND GALA AWARD PARIS 2022 – штогадовай міжнароднай цырымоніі ўзнагароджання лепшых прадстаўнікоў сферы адукацыі, навукі, культуры і мастацтва.