Каманда студэнтаў факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта трапіла ў топ-16 па выніках удзелу ў 14-м Міжнародным конкурсе па правах чалавека ім. Нэльсана Мандэлы 2022 года - прэстыжным міжнародна-прававым спаборніцтве, які аб'ядноўвае студэнтаў з усяго свету для абмеркавання гіпатэтычнай судовай спрэчкі ў галіне абароны правоў чалавека. Конкурс адбыўся ў г. Жэнева, Швейцарыя з 18 па 21 ліпеня ў Палацы Нацый, штаб-кватэры еўрапейскага аддзялення ААН.
У склад каманды факультэта ўвайшлі выпускнік магістратуры спецыяльнасці "Юрыспрудэнцыя" 2022 года Антон Баравікоў і студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" Яўгенія Доўгая. Трэнерам каманды выступіла Ганна Зыкава - выпускніца спецыяльнасці "Міжнароднае права" 2020 года.
Каманда ФМА БДУ прайшла два адборачныя этапы перад тым, як была запрошана на вусныя раўнды ў Жэневе. Па-першае, студэнты прайшлі пісьмовы адбор, у якім удзельнічала каля 100 студэнцкіх каманд з усяго свету, і атрымалі магчымасць выступіць на вусных анлайн-раўндах. Для ўдзелу ў анлайн-раўндах было адабрана 36 каманд. Па-другое, пасля паспяховага выступу на анлайн-раўндах каманда факультэта патрапіла ў топ-16 і была запрошаная на вочны этап спаборніцтва ў Жэневе.
На вусных этапах спаборніцтва студэнты выступілі супраць сапернікаў з Аўстраліі (Macquarie University), Канады (St Thomas University), Нідэрландаў (University College Roosevelt), Індыі (National Law Institute University) і інш.
Каманда факультэта выказвае шчырую падзяку спонсарам, дзякуючы якім удзел у спаборніцтве стаў магчымым: Ганароваму консулу Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі ў г. Фрыбуры Андрэю Нажэскіну і Прадстаўніцтву Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Рэспубліцы Беларусь. Каманда таксама дзякуе Пасольству Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі за арганізацыйную падтрымку.
{gallery}2022/2022_07_21{/gallery}