Select your language

Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіць XVI Міжнародную навуковую канферэнцыю "Міжкультурная камунікацыя і прафесійна арыентаванае навучанне замежным мовам", якая адбудзецца 27 кастрычніка 2022 г.

Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі, аспіранты, даследчыкі і спецыялісты па праблемах міжкультурнай камунікацыі і навукова-метадычнага забеспячэння навучальнага працэсу па замежных мовах.

Адкрыццё і пленарнае пасяджэнне канферэнцыі адбудзецца ў 10.00 (г. Мінск, вул. Ленінградская, 20, аўд. 1201), з 12.00 пачынаецца работа ў секцыях.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў канферэнцыі і накіраваць матэрыялы неабходна па спасылцы да 15 верасня 2022 г.

Падрабязная інфармацыя ТУТ.