Select your language

Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 27 кастрычніка 2022 г. праводзіць XXI Міжнародную навуковую канферэнцыю «Беларусь у сучасным свеце».

Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі, аспіранты, даследчыкі і спецыялісты па міжнародных адносінах, сусветнай эканоміцы, міжнароднаму праву, міжнароднаму турызму, мытнай справе, усходазнаўству. 

Адкрыццё і пленарнае пасяджэнне канферэнцыі адбудзецца ў 10.00 (Мінск, вул. Ленінградская, 20, аўд. 1201), з 12.00 пачынаецца работа ў секцыях. 

Зарэгістравацца для ўдзелу ў канферэнцыі і накіраваць матэрыялы неабходна па спасылцы да 15 верасня 2022 г.

Падрабязная інфармацыя ТУТ 

Twenty-first international conference “Belarus in the Modern World”