Select your language

Паважаныя студэнты першага курса! Ніжэй вы можаце азнаёміцца з пералікам неабходных дакументаў для прадстаўлення месца ў інтэрнаце.

Спіс неабходных дакументаў:

  1. Запоўнены бланк заявы (заява, як правіла, запаўнялася на сумоўі)
  2. Копія пашпарта (стар. 31-33 + старонка з прапіскай).
  3. Даведка аб займаемым у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні і складзе сям'і (можна атрымаць самастойна ў разліковым цэнтры па месцы рэгістрацыі).
  4. Даведка аб адсутнасці правоў на аб'екты нерухомай маёмасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Атрымліваецца ў агенцтве па зямельным кадастры па месцы жыхарства, ці на вул. Максіма Багдановіча 153, вул. Папаніна 7 у горадзе Мінску.
  5. Дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць ільгот адпаведнай катэгорыі.

Звяртаем Вашу ўвагу, што заява будзе разглядацца толькі ў выпадку падачы поўнага пакета дакументаў.

Акрамя таго, просім студэнтаў, якія адносяцца да льготнай катэгорыі пацярпелых у выніку катастрофы на ЧАЭС, дадаткова правяраць наяўнасць свайго населенага пункта ў пераліку забруджаных тэрыторый, які быў абноўлены ў 2021 годзе.

Дакументы, якія адсутнічаюць,  можна выслаць поштай на адрас: вул. Ленінградская, 20, 220006, г. Мінск.