Паважаныя студэнты першага курса! Ніжэй вы можаце азнаёміцца з пералікам неабходных дакументаў для прадстаўлення месца ў інтэрнаце.
Спіс неабходных дакументаў:
- Запоўнены бланк заявы (заява, як правіла, запаўнялася на сумоўі)
- Копія пашпарта (стар. 31-33 + старонка з прапіскай).
- Даведка аб займаемым у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні і складзе сям'і (можна атрымаць самастойна ў разліковым цэнтры па месцы рэгістрацыі).
- Даведка аб адсутнасці правоў на аб'екты нерухомай маёмасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Атрымліваецца ў агенцтве па зямельным кадастры па месцы жыхарства, ці на вул. Максіма Багдановіча 153, вул. Папаніна 7 у горадзе Мінску.
- Дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць ільгот адпаведнай катэгорыі.
Звяртаем Вашу ўвагу, што заява будзе разглядацца толькі ў выпадку падачы поўнага пакета дакументаў.
Акрамя таго, просім студэнтаў, якія адносяцца да льготнай катэгорыі пацярпелых у выніку катастрофы на ЧАЭС, дадаткова правяраць наяўнасць свайго населенага пункта ў пераліку забруджаных тэрыторый, які быў абноўлены ў 2021 годзе.
Дакументы, якія адсутнічаюць, можна выслаць поштай на адрас: вул. Ленінградская, 20, 220006, г. Мінск.