Select your language

31 мая на факультэце міжнародных адносін адбылася відэа-сустрэча "Бразілія ў кантэксце міжнародных адносін на сучасным этапе" з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія Сяргеем Уладзіміравічам Лукашэвічам.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі студэнты 1-4 курсаў спецыяльнасцей "Міжнародныя адносіны" і "Мытная справа", якія вывучаюць партугальскую мову, выкладчыкі партугальскай мовы кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Т.С. Шарупіч і Ю.І. Сіняўская. Відэа-сустрэча была ўрачыста адкрыта дэканам факультэта Аленай Анатольеўнай Дастанка.
Падчас свайго выступлення беларускі дыпламат асвятліў асноўныя аспекты гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Бразіліяй, адзначыў асаблівасці вядзення перамоў у гэтай лацінаамерыканскай краіне, акцэнтаваў увагу на значнасці як Беларусі для Бразіліі, так і Бразіліі для Беларусі, падкрэсліў важную ролю Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні лідзіруючага становішча свайго лацінаамерыканскага партнёра на сусветным рынку харчавання.

Сустрэча праводзілася ў фармаце дыялогу, выкладчыкі і студэнты, карыстаючыся ўнікальнай магчымасцю, актыўна задавалі пытанні высокаму госцю. У прыватнасці, іх цікавілі пытанні дзейнасці Пасольства ва ўмовах сусветнага палітычнага і эканамічнага крызісу, перспектывы акадэмічнага абмену паміж навучэнцамі і ППС абедзвюх краін, праекты, якія рэалізуюцца на дзяржаўным узроўні і закліканы ўмацаваць узаемадзеянне паміж Беларуссю і Бразіліяй, санкцыйная праблематыка, сацыяльныя праблемы Бразіліі і маючыя адбыцца ўсеагульныя выбары ў гэтай лацінаамерыканскай краіне.

Сяргей Уладзіміравіч Лукашэвіч – выпускнік спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Федэратыўная Рэспубліка Бразілія – 5-я дзяржава ў свеце па насельніцтву і тэрыторыі, таксама ўваходзіць у дзесятку найбуйнейшых эканомік свету. Бразілія з'яўляецца адным з найбуйнейшых гандлёвых партнёраў Беларусі ва ўсім Заходнім паўшар'і і ўваходзіць у ТОП-10 гандлёвых партнёраў Беларусі ў свеце.

Кафедра рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці выказвае падзяку кіраўніцтву факультэта міжнародных адносін і пасольству Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія за арганізацыю і правядзенне дадзенага мерапрыемства.

{gallery}2022/2022_05_31{/gallery}